Беларуская Служба

Улады не плануюць закрываць могілак на Свята памерлых

25.10.2021 09:29
Тым не менш Мінздароўя заклікае палякаў прытрымлівацца дзейных санітарна-эпідэмічных абмежаванняў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePatryk Kosmider/Shutterstock

Улады не плануюць уводзіць абмежаванняў у доступе да могілак падчас Свята памерлых, паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Польшчы. Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) заклікаў палякаў прытрымлівацца дзейных санітарных абмежаванняў:

- На сённяшні дзень мы не плануем уводзіць ніякіх абмежаванняў у доступе да некраполіяў. Вядома, мы будзем паўтараць заклікі да выканання санітарных нормаў, пра якія палякі крыху ўжо забылі. Гаворка ідзе пра маскі, дыстанцыю і дэзынфекцыю рук. Тое, што я бачу ў польскіх крамах, мяне палохае. Палякі ігнаруюць факт, што каранавірус надалей пашыраецца. Тым часам колькасць шпіталізаваных пацыентаў павінна быць дастатковым доказам, што каранавірусам можа заразіцца кожны з нас, таксама маладыя людзі.

Намеснік міністра аховы здароўя таксама паведаміў, што хуткі рост колькасці занятых ложак на кавідных аддзелах у шпіталях, гэта эфект заражэння мутацыяй «Дэльта» каранавіруса.

IAR/аз