Беларуская Служба

У польскім урадзе адбыліся змены

26.10.2021 17:35
Прэзідэнт Анджэй Дуда па просьбе прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага ўнёс змены ў склад Рады міністраў.
Новапрызначаныя міністрыPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт адклікаў Гжэгажа Пуду з пасады міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў. На гэтую пасаду прэзідэнт прызначыў Генрыка Кавальчыка, які таксама стаў віцэ-прэм'ерам. Гжэгаж Пуда стаў міністрам фінансаў і рэгіянальнай палітыкі.

З пасады вызвалены міністр клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка. На яго месца ён прызначыў Ганну Маскву.

Анджэй Дуда прызначыў Пятра Новака на пасаду міністра развіцця і тэхналогій.

Кіраўніком новастворанага Міністэрства спорту і турызму стаў Каміль Бартнічук.

ав

У верасні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,6 працэнта

26.10.2021 09:02
У канцы верасня колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала менш за 935 тысяч чалавек.