Беларуская Служба

У Польшчы запускаюць стыпендыяльную праграму для пераможцаў алімпіядаў па інфарматыцы

07.11.2021 07:31
Напрыклад, пераможца Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы можа атрымаць стыпендыю ў памеры 10 000 злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tomasz_Mikolajczyk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навуковая камп'ютарная сетка – Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут і Фонд развіцця інфарматыкі – запусцілі стыпендыяльную праграму для пераможцаў конкурсаў па інфарматыцы. Праграма накіраваная пераможцам найважнейшых рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па інфарматыцы, а таксама настаўнікам, якія рыхтуюць да іх вучняў.

Пераможца першага месца зможа атрымліваць стыпендыю ў памеры 3 000 злотых у месяц – усяго 30 000 злотых. У сваю чаргу ўладальнік залатога медаля на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы можа разлічваць на стыпендыю ў памеры 10 000 злотых.

Упаўнаважаны ўрада па пытаннях кібербяспекі Януш Цяшыньскі (Janusz Cieszyński) сказаў, што праграма павінна заахвочваць моладзь цікавіцца гэтай галіной навукі:

-Важна паказаць, што тыя, хто найбольш таленавітыя і цяжка працуюць, могуць скарыстацца спецыяльнымі ўмовамі. Мы заўзята дыскутавалі пра тое, колькі павінны складаць стыпендыі. Я лічу, што варта было б прызначыць больш сродкаў на іх. Спадзяюся, што так будзе ў будучыні – разам з ростам эканомікі.

Старшыня Галоўнага камітэта Алімпіяды па інфарматыцы, прафесар Кшыштаф Дзікс(Krzysztof Diks) адзначыў, што ў наступным годзе мерапрыемства адбудзецца юбілейны, то бок 30-ы раз. Ён нагадаў, што многія з яго пераможцаў працуюць у найбуйнейшых сусветных ІТ-кампаніях:

-Мы паказваем, што пераможцы алімпіяды мяняюць свет. Яны ж працуюць у кампаніях, якія могуць пахваліцца найважнейшымі вынаходкамі. Дадаткова, пераможцы алімпіядаў засноўваюць IТ-кампаніі ў краіне, дзе згаданая прамысловасць таксама выдатна развіваецца.

Сродкі на падтрымку таленавітых вучняў будуць паступаць з бюджэту Навуковая кампʼютарнай сеткі – Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута. Праграма таксама прадугледжвае стыпендыі для пераможцаў Балтыйскай алімпіяды па інфарматыцы, Цэнтральнаеўрапейскай алімпіяды па інфарматыцы і Еўрапейскай алімпіяды па інфарматыцы для дзяўчат.

Грашовыя ўзнагароды атрымаюць таксама ўдзельнікі фіналу Акадэмічнага чэмпіянату свету па камандным праграмаванні. За залаты медаль каманда можа атрымаць 90 000 злотых.

Прэміі за вынікі працы з таленавітымі вучнямі могуць таксама атрымаюць настаўнікі. Гаворка ідзе пра ад 15 да 30 тысяч злотых. Таксама была ўстаноўлена штогадовая стыпендыя для выбітнага настаўніка інфарматыкі ў памеры 50 000 злотых.

IAR / аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка