Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў службам за працу на ўсходняй мяжы

11.11.2021 12:01
«Дзякуй за тое, што ўсе гэтыя дзеянні рэалізаваныя з такой самаадданасцю», – сказаў кіраўнік польскай дзяржавы.
           .
Прэзідэнт Анджэй Дуда ўручыў генеральскія пагоны афіцэрам Войска Польскага і Памежнай службы.PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы падзякаваў службам за працу на ўсходняй мяжы краіны. Анджэй Дуда ўручыў генеральскія пагоны афіцэрам Войска Польскага і Памежнай службы. Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што жаўнеры і функцыянеры, якія абараняюць мяжу на ўсходзе краіны, упершыню змагаюцца з гібрыднай атакай. Ён нагадаў, што ў абароне мяжы ўдзельнічаюць не толькі памежнікі, але таксама армія, паліцыя. Прэзідэнт падзякаваў ім за службу:

- Дзякуй за тое, што ўсе гэтыя дзеянні рэалізаваныя з такой самаадданасцю. Дзякуй за тое, што яны праводзяцца эфектыўна. Дзякуй за тое, што яны праводзяцца так, як яны павінны праводзіцца.

Цырымонія ўручэння генеральскіх пагонаў вайскоўцам і памежнікам адбылася ў палацы Бэльвэдэр з нагоды Дня Незалежнасці.

IAR/аз

Палякі святкуюць Дзень Незалежнасці

11.11.2021 08:01
Галоўны пункт дзяржаўнага святкавання адбудзецца каля поўдня на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага.