Беларуская Служба

Групы агрэсіўных мігрантаў прабіваліся праз польска-беларускую мяжу

30.11.2021 16:26
Усяго за мінулыя суткі памежнікі зафіксавалі 134 спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.
Polscy żołnierze na granicy z Białorusią
Polscy żołnierze na granicy z BiałorusiąTwiiter/@16Dywizja

Не спыняюцца спробы сілавога штурму польска-беларускай мяжы. Капітан Крыстына Якімік-Яраш з Падляшскага аддзялення Памежнай варты Польшчы паведаміла падрабязнасці ўчорашняга штурму мяжы ў раёне вёскі Мельнік:

-Група прыкладна з 70 чалавек зруйнавала агароджу на мяжы, кідала камяні ў бок польскіх памежнікаў і салдат. У той жа час беларускія сілавікі асляплялі польскіх памежнікаў лазерамі. У Польшчу змаглі прабіцца 58 замежнікаў. Усе яны былі затрыманыя і да дастаўленыя да лініі мяжы.

Усяго за мінулыя суткі памежнікі зафіксавалі 134 спробы незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларуссю.

iar/эж

Сярод мігрантаў з'яўляюцца афганцы, якія, магчыма, прайшлі баявую падрыхтоўку

29.11.2021 13:15
З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы.