Беларуская Служба

У сярэдзіне снежня ў Польшчы пачнецца вакцынацыя дзяцей

02.12.2021 10:02
Прэпарат дапрацаваны менавіта для узроставай групы 5-11 гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў, што 13 снежня Польшча павінна атрымаць першую партыю вакцын супраць COVID-19 для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў. Тады можна будзе пачаць вакцынацыю дзяцей, старэйшых за 5 гадоў.

Вальдэмар Краска падкрэсліў, што прэпарат дапрацаваны менавіта для гэтай узроставай групы.

-Учора мы атрымалі інфармацыю аб тым, што вакцына будзе дастаўлена ў Польшчу 13 снежня. Да нас надыходзіць шмат сігналаў аб тым, што бацькі хочуць прышчэпліваць дзяцей старэйшых за 5 гадоў. Дадзеная вакцына трошкі мадыфікаваная, мае меншую дозу, чым стандартны прэпарат для дарослых.

Станам на чацвер, 2 снежня, супраць каранавіруса ў Польшчы цалкам прышчэплена 20 млн 436 чалавек, з іх трэцюю доз прэпарату атрымалі амаль 2 млн 800 тыс.

iar/эж

Рэкордная колькасць заражэнняў каранавірусам у Польшчы

01.12.2021 11:44
Міністэрства аховы здароўя паінфармавала пра 29 064 выпадкі заражэнняў Covid-19.

Спікер Сенату крытыкуе ўрад за яго спосабы змагання з пандэміяй

01.12.2021 17:11
Палітык падкрэсліў, урад не можа ўцячы ад прыняцця непапулярных рашэнняў, баючыся антывакцынальнага лобі.