Беларуская Служба

У 80-ую гадавіну смерці ў Варшаве ўшанавалі памяць маршала Польшчы Эдварда Рыдз-Сміглага

02.12.2021 15:21
«80-ая гадавіна смерці Эдварда Рыдз-Сміглага – гэта выдатны час, каб аднавіць добрае імя маршала Польшчы».
 . -
Маршал Э. Рыдз-СміглыКрыніца: https://twitter.com/JanKasprzyk

У 80-ую гадавіну смерці ў Варшаве ўшанавалі памяць маршала Польшчы, галоўнакамандуючага ў абарончай вайне 1939 года, легіянера і ўдзельніка польска-бальшавіцкай вайны Эдварда Рыдз-Сміглага.

Кіраўнік упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных Ян Юзэф Кацпшык, адзначыў, што 80-ая гадавіна смерці Эдварда Рыдз-Сміглага – гэта добры час, каб аднавіць добрае імя маршала Польшчы:

-Бо чорная легенда, створаная камуністамі і яго палітычнымі супернікамі, на жаль, пераследуе яго дагэтуль. Трэба памятаць, што гэта адзін з архітэктараў польскай незалежнасці, адважны і эфектыўны камандзір. Менавіта ён, падчас арышту Пілсудскага ў Магдэбургу, кіраваў прыхільнікамі незалежнасці. Менавіта Эдвард Рыдз-Сміглы ў лістападзе 1918 года аддаў загад раззброіць нямецкія і аўстра-вугорскія атрады.

Пасля імшы Ян Юзэф Кацпшык і віцэ-старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Кшыштаф Швагжык аддалі даніну пашаны маршалу Эдварду Рыдз-Смігламу перад мемарыяльнай дошкай, прысвечанай галоўнакамандуючаму ў варшаўскім раёне Макотув. Падчас нямецкай акупацыі там некалькі месяцаў жыў маршал, дзе і памёр 2 снежня 1941 года.

iar/эж