Беларуская Служба

Памежная служба: Змяніўся і профіль людзей, якія спрабуюць перасекчы польскую мяжу

03.12.2021 16:44
Апошнім часам актыўнасць мігрантаў перамясцілася з ваколіц Гродна ў ваколіцы Брэста.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Камандзір Падляшскай памежнай варты брыгадны генерал Анджэй Якубашэк паведаміў, што апошнім часам актыўнасць мігрантаў перамясцілася з ваколіц Гродна ў ваколіцы Брэста. Ён дадаў, што цяпер мігранты нападаюць на мяжу меншымі групамі, але яны лепш падрыхтаваныя.

Генерал Якубашэк адзначыў, што змяніўся і профіль людзей, якія спрабуюць перасекчы польскую мяжу:

-Няма ўжо дзяцей і жанчын, няма ўражлівых груп у такой колькасці, як гэта было раней. Гэта маладыя мужчыны, якіх беларусы рыхтуюць, каб нават у празмерна цяжкіх сітуацыях перамяшчацца меншымі групамі з выкарыстаннем большай агрэсіі, сілы і розных небяспечных прадметаў. Гэтыя групы меншыя, але больш дынамічныя. Яны змогуць пратрымацца значна даўжэй нават у цяперашніх умовах надвор'я.

Адначасова Памежная служба не назірае прыбыцця ў Беларусь новых мігрантаў. Генэрал Якубашэк паведаміў, што мігранты на мяжы ў асноўным іракцы, якія прыехалі ў Мінск некалькі тыдняў таму.

ав

На мяжы палякам дапамагаюць брытанскія і эстонскія жаўнеры

03.12.2021 15:39
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што саюзнікі па НАТА неўзабаве прыступяць да выканання задач.