Беларуская Служба

Палітыкі абмяркоўваюць будучыню Еўрапейскага Саюза

04.12.2021 08:07
Лідары ​​еўрапейскіх кансерватыўных партый сустракаюцца ў Варшаве.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Tomasz Gzell

Лідары еўрапейскіх кансерватыўных і правых партый, якія сустракацца сёння ў Варшаве, пагавораць пра будучыню Еўрасаюза і магчымую рэформу Супольнасці.

У перамовах бяруць удзел, між іншым, в старшыня партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, прэм'ер-міністр Венгрыі і лідар Fidesz Віктар Орбан і старшыя іспанскага Vox Сант'яга Абаскала.

Намеснік «Права і справядлівасці» Радаслаў Фогель заявіў, што сустрэча стала наступным крокам для стварэння пляцоўкі для абмеркавання і ўзаемаразумення паміж бакамі як па пытаннях будучыні Еўрапейскага саюза, так і яго магчымай рэформы. Кансерватары перакананыя, што правільным напрамкам рэформы ёсць моцная пазіцыя суверэнных нацыянальных дзяржаў у Еўрасаюзе.

Палітык дадаў, што ў цяперашні час назіраюцца трывожныя тэндэнцыі, што да дзеянняў часткі брусельскіх эліт.

Сустрэча завершыцца прыняццем сумеснай дэкларацыі кіраўнікоў груп, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні. Размовы пачаліся а 10-й гадзіне.