Беларуская Служба

Палякі пазітыўна ацэньваюць дзеянні памежнікаў і войска на мяжы

04.12.2021 17:21
Абсалютная большасць палякаў падтрымліваюць рашучыя меры па абароне мяжы. 
Zdj. ilustr.
Zdj. ilustr.PAP/Łukasz Gągulski

  

84% палякаў  станоўча ацэньваюць працу жаўнераў, паліцыянтаў і памежнікаў на польска-беларускай мяжы. 16% ацанілі як кепскую. Так вынікае з апошняга сацыялагічнага апытання.

Апытанне праводзілася ў звязку з тым, што цяпер шмат людзей у Польшчы сочаць за тым, што адбываецца на польска-беларускай мяжы.

На пытанне, як вы ацэньваеце выкананне задач жаўнерамі, паліцыянтамі і ахоўнікамі на польска-беларускай мяжы, 84 працэнты рэспандэнты адказалі, што «добра», а 16 працэнтаў -  «дрэнна».

Апытанне  праведзенае на замову газеты "Super Express" Навукова-даследчым інстытутам Pollster 22-23 лістапада 2021 года на выбарцы 1016 дарослых палякаў.

PAP/юл