Беларуская Служба

Заяўкі на міжнародную абарону ў Польшчы падаюць грамадзяне Іраку і Беларусі

08.12.2021 08:32
З пачатку года станоўчы адказ на гэткую заяўку атрымала тысяча грамадзян Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лістападзе заяўкі на міжнародную абарону ў Польшчы падалі 900 замежнікаў, у асноўным гэта грамадзяне Іраку і Беларусі, паведаміў прэс-сакратар польскага Упраўлення па справах замежнікаў. З пачатку года за статус уцекача ў Польшчы хадайнічалі 7 тысяч чалавек. Як паведаміў Якуб Дудзяк(Jakub Dudziak), да канца лістапада ведамства разгледзела больш чым 4 тысяч заявак:

- Пазітыўны адказ на заяўкі на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы атрымалі 2 тысячы чалавек. У асноўным гэта беларусы – тысяча чалавек, і 740 грамадзян Афганістану, якія ў жніўні былі эвакуяваныя з Кабула. Гаворка ідзе пра былых супрацоўнікаў польскага войска і дыпламатыі.

Як паведаміў Якуб Дудзяк, з ліпеня значна павялічылася колькасць заявак на атрыманне статусу бежанца:

- У гэтай групе лідаруюць грамадзяне Іраку. Ад пачатку года – гэта 1200 чалавек. Амаль усе гэтыя заяўкі былі пададзеныя пачынаючы са жніўня і верасня бягучага года, то бок гэта эфект хвалі міграцыі з тэрыторыі Беларусi. Калі гаворка ідзе пра грамадзянаў Іраку, то тут пакуль выдадзена няшмат рашэнняў. Ад пачатку году адказ атрымалі 76 грамадзян Іраку.

74 заяўкі грамадзян Іраку былі адхіленыя. З пачатку года адмоўныя рашэнні атрымалі тысяча замежнікаў, у тым ліку амаль 600 грамадзян Расіі. Справы ў дачыненні да 950 замежнікаў былі спыненыя. Такім чынам адбываецца, між іншым, у сітуацыі, калі іншаземец пакінуў тэрыторыю Польшчу да вынясення рашэння.

IAR/аз