Беларуская Служба

Польшча купіць у ЗША 300 бронетранспарцёраў «Кугуар»

08.12.2021 15:27
Згаданыя аўтамабілі вядомыя польскім жаўнерам з місіі ў Афганістане.
, .
Кугуар, Афганістан.Autorstwa Ministerstwo Obrony Narodowej - www.isaf.wp.mil.pl, Attribution, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6524088

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што Польшча падпісала з ЗША кантракт на пастаўку 300 ужываных Кугуараў. «Кугуар» – гэта цяжкая амерыканская бронемашына класа MRAP (Mine-Resistant Ambush Protected).

Міністр паведаміў у сацсетках, што машыны разам з матэрыяльна-тэхнічным і навучальным пакетам паступяць у польскую армію ў першым квартале 2022 года і ўзмоцняць, між іншым, патэнцыял падраздзяленняў, размешчаных ва ўсходняй частцы краіны.

MRAP – гэта тып ваеннай бронетэхнікі з падвышанай устойлівасцю да мін. Згаданыя аўтамабілі вядомыя польскім жаўнерам з місіі ў Афганістане.

PAP/аз