Беларуская Служба

«Прыпыненне паставак газу па Ямальскім газаправодзе – гэта элемент шантажу»

29.12.2021 09:07
Паводле еўрадэпутата Яцэка Сарыюша-Вольскага, гэта ціск з мэтай сертыфікацыі Nord Stream 2.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Shutterstock/Kingtony

Расія прыпыняе пастаўкі газу па газаправодзе «Ямал», каб прымусіць Захад пагадзіцца на запуск газаправода Nord Stream 2, лічыць еўрадэпутат ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць». Яцэк Сарыюш-Вольскі (Jacek Saryusz-Wolski) кажа, што гэта яшчэ адзін элемент шантажу і ціску з боку Масквы:

- Гэта наступны доказ таго, што Расія можа шантажаваць атрымальнікаў газу ў Заходняй Еўропе, у першую чаргу Германію. Гэта ціск з мэтай сертыфікацыі Nord Stream 2 і нармальны элемент шантажу.

Нагадваем, ужо больш за тыдзень Ямальскі газаправод, які пастаўляе расійскі газ на захад Еўропы, транспартуе сыравіну ў адваротным кірунку, то бок з захаду ў Польшчу. Пра гэта сведчаць звесткі нямецкага аператара Gascade. Расійскі бок запэўнівае, што адваротны кірунак паставак газу не з'яўляецца палітычным рашэннем. Сітуацыя супала з ростам напружанасці паміж Захадам і Расіяй вакол Украіны.

IAR/ аз