Беларуская Служба

За апошнія суткі ў Польшчы выкрыта 10 тыс. 445 носьбітаў SARS-CoV-2

17.01.2022 11:15
Сярод заражаных грамадзян 611 чалавек – носьбіты штама «Амікрон».
Według WHO przypadki omikronu podwajają się co 1,5 do 3 dni
Według WHO przypadki omikronu podwajają się co 1,5 do 3 dnishutterstock/diy13

За апошнія суткі ў Польшчы выкрыта 10 тыс. 445 носьбітаў SARS-CoV-2. Чатыры пацыенты памерлі ў выніку хваробы COVID-19, якая можа развіцца пасля заражэння каранавірусам.
Сярод заражаных грамадзян 611 чалавек – носьбіты штама «Амікрон», паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска.

- Назіраецца рост заражэння «Амікронам» – на дадзены момант зарэгістравана 611 выпадкаў. У працэнтных суадносінах гэта 16,5% ад колькасці людзей, інфікаваных каранавірусам.

Варыянт каранавіруса B.1.1.529, які атрымаў назву «Амікрон», выявілі ў канцы лістапада ў Паўднёвай Афрыцы. Навукоўцаў занепакоілі шматлікія мутацыі і выключная трансмісіўнасць штаму. Па хуткасці распаўсюджвання яго параўноўваюць з лясным пажарам.

вс