Беларуская Служба

У мінулым годзе ў польскіх партах перавалена 113 млн 100 тыс. тон грузаў

17.01.2022 17:01
Найбольш фрахту перавалена ў порце Гданьска – 53 млн тон.
Port Zewnętrzny Portu Gdańsk.
Port Zewnętrzny Portu Gdańsk.Port of Gdańsk/Twitter

У мінулым годзе ў польскіх партах перавалена 113 млн 100 тыс. тон грузаў. Гэта на 10 млн тон больш чым у папярэднім годзе, сказаў намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Марэк Грубарчык.

- Калі казаць пра дынаміку росту, то яна складае 9% у параўнанні з папярэднім годам. Але мы не можам спыніцца на гэтых лічбах – мы імкнемся да павелічэння перавалкі грузаў у партах. У будучыні мы пастараемся стварыць вялікі грузаперавалачны хаб на нашым узбярэжжы і перацягнуць кліентаў з іншых партоў.

Найбольш фрахту перавалена ў порце Гданьска – 53 млн тон. На другім месцы порт Шчэцін/Свінауйсце – 33 млн 200 тыс. тон, а на трэцім – Гдыня – 26 млн. 700 тыс. тон.

вс

на фота: Гданьскі порт