Беларуская Служба

Беларуская мастачка Яна Шостак атрымала прэмію «Paszport Polityki»

19.01.2022 09:28
Прэмія з'яўляецца адзнакай для творцаў, якія найбольш хутка развіваюцца, здзіўляюць новымі дасягненнямі.
      Paszport Polityki
Беларуская мастачка Яна Шостак атрымала прэмію "Paszport Polityki"screen з жывога эфіру ўручэння прэміі на канале TVN24

Беларуская мастачка Яна Шостак атрымала прэмію на 29 польскім конкурсе «Paszporty Polityki» ў намінацыі візуальнае мастацтва

Журы адзначыла, што ў Яны атрымалася прыцягнуць увагу польскай і сусветнай супольнасці да праблем Беларусі і бежанцаў. Яе вядомы перформанс называецца «Хвіліна крыку для Беларусі».

Падчас урачыстасці мастачка зачытала ліст сваякам палітзняволеных.

- Я сёння ў сукенцы, на якой выявы 1200 палітвязняў, несправядлівых закладнікаў беларускага рэжыму. Я хачу вам падзякаваць за выхаванне такіх адважных і непахісных людзей. Я плачу над кожным з вас, калі думаю, у колькі абыходзіцца вам вашая самаахвярнасць.

Яна Шостак скончыла прамову «хвілінай крыку для Беларусі» – яе падтрымала ўся зала.

Прэмію «Paszporty Polityki» ўстанавіў і прызнае часопіс Polityka. Згодна з заявай Рэдакцыі, прэмія зʼяўляецца адзнакай для творцаў, якія найбольш хутка развіваюцца, здзіўляюць новымі дасягненнямі, і, такім чынам, заслугоўваюць клопату, падтрымкі і прасоўвання ў свеце. Назва прэміі -«Пашпарт» – павінна была стаць сімвалічным пропускам у свет вялікага міжнароднага мастацтва.

яс