Беларуская Служба

Сёння ў Польшчу прыбудзе новы амбасадар ЗША Марк Бжазінскі

21.01.2022 08:38
Новы амбасадар ЗША ў Польшчы плануе засяродзіцца на ўмацаванні польска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі.
  -         .
У сераду віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс афіцыйна прывяла Марка Бжазінскага да прысягі.PAP/EPA/Samuel Corum / POOL

Сёння ў Польшчу прыбудзе новы амбасадар ЗША Марк Бжазінскі. У сераду віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс афіцыйна прывяла дыпламата да прысягі. 18 снежня кандыдатуру Марка Бжазінскага ўхваліў амерыканскі Сенат.

Новы амбасадар ЗША ў Польшчы плануе засяродзіцца на ўмацаванні польска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, а таксама на свабодзе СМІ, пытанні вяршэнства закона, пашане правоў ЛГБТ і іншых меншасцяў у Польшчы.

Польшча – другая краіна, дзе Марк Бжазінскі ўзначаліць дыпламатычную місію. У 2011-2015 гадах быў амбасадарам ЗША ў Швецыі. У мінулым ён працаваў у адміністрацыі прэзідэнта Біла Клінтана. Ён быў таксама кансультантам Барака Абамы падчас прэзідэнцкай кампаніі.

Марк Бжазінскі – гэта сын былога дарадчыка па справах бяспекі ЗША Збігнева Бжазінскага. Яго дзядулям быў даваенны польскі дыпламат Тадэвуш Бжазінксі.

IAR/аз

ЗША: Марк Бжазінскі зацверджаны амбасадарам у Польшчы

18.12.2021 19:02
Марк Бжaзінскі – сын былога дарадцы ЗША па нацыянальнай бяспецы Збігнева Бжазіньскага.