Беларуская Служба

Патрэбныя настаўнікі для працы ў польскіх школах за мяжой

23.01.2022 08:31
На жадаючых чакаюць 110 месцаў, паведамляе Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой шукае настаўнікаў для працы ў польскіх школах за межамі краіны. Больш за 30 гадоў цэнтр накіроўвае польскіх настаўнікаў на працу ва Украіну, Беларусь, Латвію, Малдову, Румынію, краіны Каўказа, Турцыю, Казахстан, Узбекістан, Бразілію і Аргенціну. На жадаючых чакаюць 110 месцаў.

Намеснік дырэктара ўстановы Пётр Сэмэнюк(Piotr Semeniuk) кажа, што праца настаўніка ў польскай дыяспары – гэта не толькі ў выкладанне дадзенага прадмета:

- Нашыя настаўнікі рыхтуюцца да таго, каб быць таксама «місіянерамі» польскасці за мяжой. Апрача выкладання, яны таксама арганізоўваюць розныя культурніцкія падзеі – урачыстасці, дзяржаўныя святы, конкурсы. Часта працуюць як журналісты ў тамтэйшых польскіх СМІ. Можна сказаць, што іх праца – гэта маштабнае прасоўванне польскасці за мяжой.

Цэнтр шукае настаўнікаў, між іншым, польскай мовы, дашкольнай адукацыі, гісторыі, прыроды, хіміі, матэматыкі і фізікі.

Зараз сярод польскай дыяспары і палякаў за мяжой працуюць 106 выкладчыкаў у 11 краінах. Набор настаўнікаў на 2022/2023 навучальны год працягнецца да канца студзеня.

IAR/аз