Беларуская Служба

Дарадца прэзідэнта Польшчы: Зараз Украіна чакае палітычнай падтрымкі з боку Польшчы

23.01.2022 17:34
У сувязі з пагрозай з боку Расіі, зброю ва Украіну адпраўляюць, у тым ліку, Вялікабрытанія і краіны Балтыі.
   .
Прэзідэнцкі палац у Варшаве.Autorstwa Marcin Białek - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16823300

Дарадца прэзідэнта Польшчы Павел Салэк(Paweł Sałek) падкрэсліў, што цэласнасць Украіны непарушная. Паводле яго, на дадзены момант Украіна чакае палітычнай падтрымкі з боку Польшчы. У сваю чаргу зброю ва Украіну адпраўляюць, у тым ліку, Вялікабрытанія і краіны Балтыі:

- Пад увагу бяруцца розныя дзеянні на карысць Украіны. На дадзены момант украінцы чакаюць ад Польшчы, каб яна была іх прыхільнікам на міжнароднай арэне, як у Еўропе, так і ў Паўночнаатлантычным альянсе. Па гэтай справе прэзідэнт (Анджэй Дуда- рэд.) прадпрымае шматлікія крокі.

Расія сабрала тысячы вайскоўцаў на мяжы з Украінай і патрабуе ад НАТА гарантыяў, што альянс не будзе пашыраць свайго ўплыў на ўсход. У сувязі з пагрозай расійскай атакі на Украіну, учора Літва, Эстонія і Латвія абавязаліся перадаць украінцам абарончую зброю вытворчасці ЗША. Вялікабрытанія ўжо пасылае зброю ў Кіеў.

IAR/аз

Times: Брытанцы разглядаюць магчымасць накіравання дадатковых сіл у Польшчу і краіны Балтыі

21.01.2022 13:27
«Масква марыць пра аднаўленне СССР», – папярэджвае кіраўнік брытанскай дыпламатыі Ліз Трус.

Расія спадзяецца на наступным тыдні атрымаць ад ЗША пісьмовы адказ на свае патрабаванні гарантый бяспекі

21.01.2022 15:27
Кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў размаўляў у Жэневе з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.