Беларуская Служба

Польшча скарачае абавязковы каранцін для асобаў, якія кантактавалі з інфікаваным чалавекам

25.01.2022 16:36
Паводле новых правілаў, з сённяшняга дня каранцін будзе доўжыцца сем, а не, як раней, 10 дзён.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Скарачэнне тэрміну каранціну – гэта крок у правільным кірунку, лічыць былы галоўны санітарны ўрач Польшчы Марэк Пасабкевіч(Marek Posobkiewicz).

Згодна з пастановай, якая дзейнічае з сённяшняга дня, для людзей, якія кантактавалі з асобай інфікаванай каранавірусам, але самі не маюць сімптомаў інфекцыі, каранцін будзе доўжыцца сем, а не, як раней, 10 дзён.
Доктар Марэк Пасабкевіч лічыць, што такое рашэнне абгрунтаванае:

- Гэта важнае, каб дзяржава магла эфектыўна дзейнічаць у сітуацыі вялікай колькасці інфекцыяў. Мы не можам усе знаходзіцца на каранціне. З другога боку, паводле экспертаў, у выпадку амікрон-штама каранавіруса, сімптомы інфекцыі бачныя хутчэй, а сама інфекцыя хутчэй заканчваецца. Трэба таксама памятаць, што ў будучыні мы будзем прымушаны цалкам адмовіцца ад каранціну, паколькі COVID-19 застанецца з намі даўжэй.

Асобы, якія ўжо знаходзяцца на каранціне павінны адбыць яго паводле ранейшых правілах. Зараз у Польшчы на каранціне знаходзіцца больш за 946 тысяч чалавек, то бок на 127 тысяч больш, чым днём раней.

IAR/аз

З 27 студзеня ў Польшчы ў аптэках можна будзе бясплатна зрабіць тэст на наяўнасць у арганізме каранавіруса

24.01.2022 11:53
У Польшчы ў аптэках можна таксама вакцынавацца супраць каранавіруса.

Пажылыя палякі ў выпадку COVID-19 атрымалі магчымасць цягам 48 гадзін трапіць на прыём да лекара

24.01.2022 16:44
Хворы пажылы пацыент можа быць абследаваны лекарам у паліклініцы альбо, у выпадку праблем з перасоўваннем, падчас хатняга візіту.