Беларуская Служба

Школы пераводзяць на дыстанцыйнае навучанне

26.01.2022 16:17
Міністр адукацыі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк падпісаў пастанову аб дыстанцыйным навучанні.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Dizfoto/Shutterstock

Вучні 5-8 класаў пачатковых школ і ўсіх класаў сярэдніх навучальных устаноў будуць вучыцца дома ад заўтрашняга дня. Завочнае навучанне працягнецца да 27 лютага.

Чым больш малыя школьнікі, тым цяжэй ім даецца дыстанцыйнае навучанне, тым менш эфектыўнае дыстанцыйнае навучанне. Таму мы імкнуліся затрымаць у школе гэтых вучняў найдаўжэй, як толькі гэта можна, – сказаў міністр адукацыі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк.

Вучні 1-4 класаў пачатковых класаў і дашкольнікі працягваюць навучанне ў дзённым рэжыме.

Даты пачатку і заканчэння зімовых канікул у асобных правінцыях у 2021/2022 навучальным годзе застаюцца нязменнымі.

Informacyjna Agencja Radiowa

IAR / вх