Беларуская Служба

Рада нацбяспекі Польшчы абгаворвае агрэсіўныя дзеянні Расіі

28.01.2022 13:11
Пасяджэнне склікаў прэзідэнт Анджэй Дуда.
Аўдыё

У 13.00 у Варшаве пачынаецца пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі (РНБ) Польшчы. Яго склікаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Рада павінна абмеркаваць бягучую сітуацыю ў рэгіёне, галоўным чынам у кантэксце агрэсіўных дзеянняў Расіі ў дачыненні да Украіны. Рада нацыянальнай бяспекі – гэта канстытуцыйны кансультатыўны орган пры прэзідэнце, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Канцылярыі прэзідэнта, урада, а таксама парламенцкіх фракцый. Сённяшняе пасяджэнне Рады нацбяспекі мае таемны характар. Пра падрабязнасці сустрэчы гаворыць кіраўнік Кабінета прэзідэнта Павел Шрот:

- Спадар прэзідэнт нядаўна правёў шэраг сустрэч. Дзве з іх былі асабліва важныя – гаворка ідзе аб сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім і тэлеканферэнцыі з прэзідэнтам Байдэнам і галоўнымі лідарамі краін Заходняй Еўропы, НАТА і ЕЗ. Сярод тэм пасяджэння РНБ будзе інфармацыя аб гэтых сустрэчах, а таксама агульнае апісанне сітуацыі.

Палітык падкрэсліў, што «сітуацыя, безумоўна, вельмі сур'ёзная і патрабуе вельмі сурʼёзнага стаўлення».

iar/эж

Кіраўнік кабінету прэзідэнта Польшчы Павел Шрот спадзяецца на дээскалацыю напружанасці на расійска-ўкраінскай мяжы

26.01.2022 13:25
Кіраўнік кабінету прэзідэнта Павел Шрот паведаміў, што падчас пятнічнага паседжання Рады нацыянальнай бяспекі прэзідэнт Анджэй Дуда прадставіць найбольш важныя высновы перамоваў з еўрапейскімі і амэрыканскімі бакамі адносна сітуацыі ва Украіне.

Кіраўнік польскага МЗС накіруецца ў Вашынгтон, каб размаўляць пра Украіну

27.01.2022 18:31
Перад паездкай у амерыканскую сталіцу Збігнеў Рау плануе наведаць Кіеў.

Германія перадасць Украіне некалькі тысяч шлемаў і палявы шпіталь

27.01.2022 17:31
«Мы хочам даць выразны сігнал, што мы на баку ўкраінцаў», – цытуе кіраўніка Мінабароны Германіі агенцтва DPA.