Беларуская Служба

Больш за 500 лекараў-замежнікаў атрымалі дазвол на працу па спрошчанай працэдуры

29.01.2022 15:11
Права на ўрачэбную практыку атрымалі 515, з іх больш за ўсё з Украіны, Беларусі і Расіі.
ІлюстрацыяКрыніца: Shutterstock/Rido

Больш за 500 лекараў-замежнікаў атрымалі ў Польшчы дазвол на працу пра спрошчанай працэдуры. Па дазвол на працу ў Польшчы звярнуліся 1269 замежных лекараў. Дагэтуль права на ўрачэбную практыку атрымалі 515 з іх. Больш за ўсё з Украіны, Беларусі і Расіі. Прэс-сакратар польскай Вышэйшай медыцынскай палаты Рафал Халубіцкі распавёў, што лекараў у Польшчы даўно не хапае, а пандэмія каранавіруса яшчэ больш ускладніла гэту праблему:

-У нас назіраецца кадравы крызіс, вялікая прорва паміж пакаленнямі. Калі гаворка ідзе пра сярэднюю колькасць урачоў на 1000 жыхароў то ў Польшчы паказнік складае 2,4, а па ЕЗ – 3,6. Сярэдні паказнік па ЕЗ расце, а ў Польшчы ён не змяняецца.

Законы аб спрошчаным парадку найму ўрачоў-іншаземцаў уступілі ў сілу напрыканцы 2020 года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. У адпаведнасці з імі лекар з трэцяй краіны можа быць прыняты на працу ў Польшчы, пасля атрымання пацверджання дыплома праз польскага консула, атрымання дазволу на прафесію, выдадзенага міністрам аховы здароўя, а таксама ў выпадку атрымання такога дазволу ад акружно медыцынскай палаты.

На сённяшні дзень Міністэрства аховы здароўя выдала 822 дазволы на працу лекарам па спрошчанай працэдуры.Як паведамляе Вышэйшая медыцынскай палата аддзяленне, у акружныя медыцынскія палаты паступіла 740 заяў, 515 былі разгледжаныя станоўча, 55 адмоўна, астатнія знаходзяцца ў працэсе разгляду.

У Польшчы працуе больш за дзве тысячы лекараў-замежнікаў, большасць з Украіны і Беларусі, а таксама з Германіі, Расіі і ЗША.

iar/эж


Упершыню хірургі перасадзілі свіное сэрца чалавеку

12.01.2022 10:26
 Для 57-гадовага мужчыны гэта быў апошні шанец выратаваць жыццё.

26 студзеня 1966 году была здзейсненая першая ў Польшчы перасадка ныркі

28.01.2022 16:42
Піянер польскай транспланталогіі Ян Нелюбовіч біяграфічна быў звязаны з Беларуссю.