Беларуская Служба

У Польшчы афіцыйна адменены эпідэмічны стан

16.05.2022 08:51
Адначасова на тэрыторыі краіны ўведзены стан эпідэмічнай пагрозы.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Fernando Zhiminaicela from Pixabay

З сённяшняга дня, 16 мая, у Польшчы адменены эпідэмічны стан. Адначасова на тэрыторыі краіны ўведзены стан эпідэмічнай пагрозы. У сувязі з гэтым адмяняюцца апошнія абмежаванні, уведзеныя з-за распаўсюджвання каранавіруса.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Польшчы, цягам апошняга тыдня ў сярэднім каранавірус быў выкрываны ў 430 пацыентаў. Колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца ў стацыянары з-за захворвання на COVID-19, складае 760 чалавек. Месяц таму гэтая лічба была ў два разы большая.

вс