Беларуская Служба

З моманту нападу Расіі на Украіну ў Польшчу ўехала 3 млн 400 тыс. украінцаў

16.05.2022 13:54
За апошнія суткі мяжу з Польшчай перакрочылі 5 тыс. 600 чалавек. 
Symbolem wojny na Ukrainie są m.in. matki uciekające z dziećmi
Symbolem wojny na Ukrainie są m.in. matki uciekające z dziećmiRuslan Lytvyn/Shutterstock

З 24 лютага, калі Расія напала на Украіну, у Польшчу ўехала 3 млн 400 тыс. украінцаў.
Паводле дадзеных Памежнай службы Польшчы, за апошнія суткі мяжу з Польшчай перакрочылі 5 тыс. 600 чалавек. Суткамі раней у Польшчу прыбыло 19 тыс. 800 чалавек з Украіны.

Таксама за апошнія суткі з Польшчы ва Украіну выехалі 32 тыс. 400 чалавек, а агулам з 24 лютага па сённяшні дзень – 1 млн 300 тыс. чалавек.

вс