Беларуская Служба

Польшча дапаможа Украіне ў экспарце збожжа праз сваю тэрыторыю

16.05.2022 17:21
Краіны абмеркавалі праблемы з экспартам збожжа з Украіны і маршруты, якія маглі б стаць альтэрнатывай заблакаваным расіянамі партам.
      ()
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы Генрык Кавальчык (злева) і Украіны Мікалай Сольскі падпісалі дамову аб садзейнічанні экспарту ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю ПольшчыPAP/Leszek Szymański

У панядзелак, 16 мая, міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны падпісалі дамову аб садзейнічанні экспарту ўкраінскага збожжа праз тэрыторыю Польшчы.

У Варшаве Генрык Кавальчык і Мікалай Сольскі сустрэліся з міністрам сельскай гаспадаркі ЗША Томам Вілсакам і камісарам Еўрасаюза па сельскай гаспадарцы Янушам Вайцяхоўскім.

Палітыкі абмеркавалі праблемы з экспартам збожжа з Украіны і транспартныя маршруты, якія маглі б стаць альтэрнатывай заблакаваным расійскімі захопнікамі чарнаморскім партам.

Віцэ-прэм’ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Польшчы Генрык Кавальчык паведаміў пасля сустрэчы, што галоўнай тэмай абмеркавання быў негатыўны ўплыў расійскага ўварвання ва Украіну на сельскагаспадарчую вытворчасць, асабліва на экспарт збожжа.

У сваю чаргу камісар ЕС па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі адзначыў, што адсутнасць паставак збожжа з Украіны створыць сур'ёзныя праблемы з харчаваннем, асабліва ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

вс