Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы і міністр фінансаў ЗША абмеркавалі санкцыі супраць Расіі

16.05.2022 19:17
Сярод тэм размоў міністра фінансаў ЗША з еўрапейскімі палітыкамі будуць санкцыі супраць Расіі і харчовы крызіс, выкліканы вайной ва Украіне.
-
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі правёў сустрэчу з міністрам фінансаў ЗША Джанет ЕленPAP/Radek Pietruszka

У панядзелак, 16 мая, у Варшаве прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі правёў сустрэчу з міністрам фінансаў ЗША Джанет Елен. Амерыканская чыноўніца знаходзіцца з візітам у Польшчы.

Акрамя Польшчы, Елен наведае Бельгію і Германію. Чакаецца, што сярод тэм размоў міністра фінансаў ЗША з еўрапейскімі палітыкамі будуць санкцыі супраць Расіі і харчовы крызіс, выкліканы вайной ва Украіне.

Матэвуш Маравецкі сказаў Джанет Елен, што Польшча з’яўляецца прыхільнікам далейшага ўзмацнення санкцый супраць Расіі, асабліва ў энергетычным, фінансавым і транспартным сектарах і сферы паслуг.

вс