Беларуская Служба

З пачатку вайны ў Польшчу прыехалі 3 мільёны 442 тысяч чалавек з Украіны

18.05.2022 10:25
За гэты час з Польшчы ва Украіны з’ехалі 358 тысяч чалавек, паведамілі памежнікі.
twitter.comStraz_Graniczna
twitter.com/Straz_Granicznatwitter.com/Straz_Graniczna

З пачатку вайны ў Польшчу прыехалі 3 мільёны 442 тысяч чалавек з Украіны. Памежная служба Польшчы паведаміла, што ўчора былі аформленыя 20 тысяч украінцаў, то бок на пяць працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім днём.

Сёння да 7.00 раніцы ў Польшчу прыехалі 5 тысяч 600 чалавек з Украіны. Гэта на 20% больш, чым учора ў той жа час.

З пачатку расійскай агрэсіі з Польшчы ва Украіны з’ехалі 358 тысяч чалавек.

IAR /аз

Памежная служба: З пачатку вайны праз мяжу з Украінай у Польшчу прыехалі 3,338 мільёна чалавек

13.05.2022 10:23
З пачатку вайны супрацоўнікі памежнай службы аформілі 3,338 мільёна чалавек на памежных пераходах з Украіны ў Польшчу, паведаміла ў пятніцу памежная служба.