Беларуская Служба

Польшча дапаможа ўкраінцам скласці спіс стратаў, нанесеных навакольнаму асяроддзю ў выніку вайны

18.05.2022 16:31
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Мoсква сустрэлася ў Кіеве з віцэ-прэм'ерам і міністрам эканомікі Украіны Юліяй Свірыдэнкай.
     ,
Польшча дапаможа ўкраінцам скласці спіс стратаў, нанесеных навакольнаму асяроддзю ў выніку вайныPAP/EPA/ALESSANDRO GUERRA

Польшча дапаможа ўкраінцам скласці спіс шкодаў, прычыненых навакольнаму асяроддзю ў выніку расійскага ўварвання, пра гэта ў Кіеве паведаміла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы. Пасля сустрэчы з віцэ-прэмʼерам і міністрам эканомікі Украіны Юліяй Свірыдэнкай Анна Мoсква(Anna Moskwa) заявіла, што Польшча будзе падтрымліваць Украіну ў атрыманні кампенсацыі за экалагічныя злачынствы:

- Мы гатовыя аказаць Украіне, як экспертную, так і тэхнічную падтрымку. Цягам бліжэйшых дзён пачнуць працу паасобныя тэматычных групы. У выніку будзе распрацаваная буйная справаздача па шкодах, прычыненых навакольнаму асяроддзю ў выніку расійскай вайны.

Падчас сустрэчы Анна Мoсква і Юлія Свірыдэнка таксама абмеркавалі дэталі аднаўлення энергетычнага злучэння паміж Польшчай і Украінай.

IAR /аз

Польшча плануе дапамагчы Украіне ў экспарце збожжа

17.05.2022 12:31
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны падпісалі пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа праз Польшчу.