Беларуская Служба

За суткі 23 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

18.05.2022 20:01
Найбольшая група іншаземцаў (адзінаццаць чалавек), спрабавала перасячы мяжу ля вёскі Чарэмха.
   -
Польскі салдат на беларуска-польскай мяжыtwitter.com/16Dywizja

23 замежнікі спрабавалі ў аўторак нелегальна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю. Сярод іх былі грамадзяне Маўрыкія, Малі і Бангладэша, паведамляюць прадстаўнікі Памежнай службы Польшчы.

Найбольшая група іншаземцаў (адзінаццаць чалавек), спрабавала перасячы мяжу ля вёскі Чарэмха. Паводле дадзеных памежнай службы, з пачатку траўня былі зафіксаваныя больш за 600 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі. З пачатку года – больш за 5 тысяч.

Да 30 чэрвеня дзейнічае часовая забарона на знаходжанне ў 183 памежных з Беларуссю мястэчках Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў. З 2 верасня па 30 лістапада 2021 года на згаданай тэрыторыі дзейнічала надзвычайнае становішча.

Такая мера была ўведзеная ў сувязі з ростам колькасці спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы.

PAP/аз