Беларуская Служба

Апошнімі днямі здараецца, што на Украіну з Польшчы выязджае больш чалавек, чым прыязджае

19.05.2022 11:02
З 24 лютага ў Польшчу прыбылі 3 мільёны 464 тысячы ўцекачоў з Украіны.
Na Ukrainę w ostatnich dniach wjeżdża więcej osób niż ją opuszcza
Na Ukrainę w ostatnich dniach wjeżdża więcej osób niż ją opuszczaTwitter/@Straz_Graniczna

Памежная служба паведаміла, што з 24 лютага ў Польшчу прыбылі 3 мільёны 464 тысячы ўцекачоў з Украіны. Учора на памежных пераходах былі аформленыя 21,5 тысячы ўкраінцаў, што на 6 працэнтаў больш, чым днём раней. Сёння да 7.00 раніцы колькасць бежанцаў склала 6,5 тысячы.
Прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска паведаміла, што шмат людзей таксама выязджае з Польшчы ва Украіну.

- Ёсць людзі, якія ездзяць туды і назад – прыязджаюць у Польшчу на некалькі гадзін і вяртаюцца або выязджаюць ва Украіну на некалькі гадзін і вяртаюцца. Так што колькасць прыязджаючых і выязджаючых прыкладна аднолькавая – каля 20 тыс чалавек у суткі.

Учора з Польшчы на тэрыторыю Украіны выехалі 28 тысяч чалавек. Усяго з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны (24 лютага) такіх людзей было 1 мільён 384 тысячы, паведамляе памежная служба.

IAR PR/нг