Беларуская Служба

Польскае радыё і Цэнтр навукі «Капернік» запрашаюць на Навуковы пікнік

19.05.2022 11:57
Сёлета галоўная тэма мерапрыемства – вада.
25. Piknik Naukowy Polskiego Radia i Centrum Nauki Kopernik
25. Piknik Naukowy Polskiego Radia i Centrum Nauki Kopernikmat. promocyjne

У бліжэйшую суботу, 21 траўня, Польскае радыё і Цэнтр навукі «Капернік» запрашаюць на 25-ы Навуковы пікнік. Сёлета галоўная тэма мерапрыемства – вада.

Навуковыя ўстановы, універсітэты, навукова-даследчыя інстытуты, музеі і ўстановы культуры прадставяць свае эксперыменты і даследаванні, звязаныя з вадой.

Як паведаміла кіраўнік Рэдакцыі культуры і адукацыі Першай праграмы Польскага радыё Дарота Трушчак, з нагоды Пікніка можна будзе пачуць адпаведныя праграмы ў эфіры ПР. Пра ваду ў эфіры Першай праграмы будзе разважаць Раман Чаярэк у перадачы «Адзінае такое месца». З 9 да 12 гадзін ён будзе запрашаць усіх слухачоў наведаць Цэнтр навукі «Капернік» у Варшаве», – сказала Дарота Трушчак. Першая праграма Польскага радыё і праграма Польскага радыё для дзяцей падрыхтавалі для самых маленькіх слухачоў шмат цікавага. «Будуць віктарыны, конкурсы, шмат забавы. Дзеці змогуць пазнаёміцца з такой прыгожай сферай нашага жыцця, як навука», – сказала Дарота Трушчак.

Навуковае мерапрыемства пад адкрытым небам пачнецца ў 11.00 і завершыцца ў 20.00. Больш інфармацыі – на сайце pikniknaukowy.pl і на сайтах Польскага радыё.

IAR PR/нг