Беларуская Служба

Польскі палітык: геапалітычная сітуацыя ў Еўрасаюзе мяняецца – не на карысць Польшчы ці Украіны

20.05.2022 10:01
На яго думку Варшаве варта ўзмацніць супрацоўніцтва ў рэгіёне і з ЗША і Вялікабрытаніяй.
Аркадыюш МулярчыкPolskie Radio

Намеснік старшыні камісіі па замежных справах Сейму Аркадыюш Мулярчык заявіў, што геапалітычная сітуацыя ў Еўрасаюзе мяняецца – не заўсёды на карысць Польшчы ці Украіны. На яго думку, некаторыя заходнееўрапейскія краіны не дружалюбныя ні з Польшчай, ні з Украінай, і Варшаве варта ўзмацніць супрацоўніцтва ў рэгіёне і з ЗША і Вялікабрытаніяй.

Аркадыюш Мулярчык сказаў у эфіры Польскага радыё, што вайна за ўсходняй мяжой паказвае, што ў Еўропе існуюць разыходжанні ў перспектывах палітычных і эканамічных інтарэсаў. «І яны перасякаюцца на Одэры. Інтарэсы Польшчы, Украіны, краін Балтыі, Скандынавіі і Паўднёвай Еўропы адрозніваюцца ад інтарэсаў Францыі, Германіі ці Аўстрыі. Змянілася асяроддзе ў ЕС», – падкрэсліў ён.

На думку Аркадыюша Мулярчыка, цяперашняя сітуацыя ў ЕС можа прывесці да рэканструкцыі супрацоўніцтва з Расіяй. Ён выказаў перакананне, што немцы і французы, магчыма, захочуць вярнуцца да нармальных эканамічных адносін з Расіяй.

«Таму што яны атрымалі канкурэнтную перавагу на еўрапейскім рынку, атрымліваючы ​​танныя энерганосьбіты з Расіі», – дадаў ён.

IAR/яс