Беларуская Служба

Польскае радыё ладзіць аўкцыён на карысць Нацыянальнай дзіцячай больніцы ў Кіеве

21.05.2022 14:33
 Нават падчас наступу рускіх захопнікаў на Кіеў, калі ў больніцу траплялі аскепкі варожых ракет, лекары не спынялі сваёй працы.
Плакат «Аўкцыён для Украіны» Крыніца: Польскан радыё

Тэнісны мяч Ігі Сьвёнтэк, футболка з аўтографам Роберта Левандоўскага, асабістыя ружанец старшыні епіскапату Польшчы арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага – гэтыя ды іншыя прадметы можна набыць на аўкцыёне Польскага радыё, які адбудзецца 26 траўня. Менавіта ў гэты дзень у Польшчы адзначаецца Дзень маці. Усе сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну, пойдуць у дапамогу Нацыянальнай дзіцячай лякарні ў Кіеве.

Лекары Нацыянальнай дзіцячай больніцы на працягу амаль 3-х месяцаў выратавалі жыцці больш за 100 параненым дзецям. Нават падчас наступу рускіх захопнікаў на Кіеў, калі ў больніцу траплялі аскепкі варожых ракет, лекары не спынялі сваёй працы і цяпер яны аперуюць дзяцей, якія сталі ахвярамі варварства агрэсара, – сказаў Польскаму радыё дырэктар установы Уладзімір Жоўнір:

-З першых дзён вайны да нас прывозілі дзяцей з агнястрэльнымі раненнямі, затым з'явіліся пацыент з яшчэ больш страшнымі ранамі, атрыманымі ад разрыву снарадаў, аскепкі якіх вырывалі часткі цела. Да вайны мы не маглі сабе ўявіць, што будзем рабіць такія аперацыі.

Аўкцыён – гэта не першае дабрачынная акцыя Польскага радыё, зладжаная для падтрымкі Украіны. Яна была ініцыяваная падчас канцэрту «Польскія маці-украінскім маці».

iar/эж