Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Мы рэгулярна заклікаем ўрад ФРГ да рэальнай падтрымкі ўкраінскай арміі

24.05.2022 10:13
Перад усім гаворка ідзе пра пастаўкі цяжкага ўзбраення, якога ад Нямеччыны Украіна так і не дачакалася.
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

«Мы рэгулярна заклікаем нямецкі ўрад да рэальнай падтрымкі ўкраінскіх салдат, таму што без гэтай зброі расяяне дасягнуць перавагі, а гэта можа прывесці да трагедыі – разбурэння ўкраінскай дзяржавы», – заявіў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Мазавецкі падчас Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе у размове з польскімі журналістамі.

Уплывовы нямецкі часопіс «Bild» у панядзелак рытарычна запытаўся, ці канцлер Нямеччыны Олаф Шольц не хоча, каб Украіна перамагла ў супрацьстаянні з расійскім агрэсарам. Журналісты тэлебачання Polsat News папрасілі аднесціся польскага прэмʼера да гэтай крытыкі ў дачыненні да яго нямецкага калегі. Перад усім гаворка ідзе пра пастаўкі цяжкага ўзбраення, якога ад Нямеччыны Украіна так і не дачакалася.

«Немцы павольна пераконваюцца ў правільнасці такіх крокаў. Спадзяюся, што іх шчырасць, якая выявілася ў апошнія некалькі тыдняў, будзе працягнутая і падтрымка Украіны будзе значна шырэйшая», – дадаў Матэвуш Маравецкі.

pap/эж

У. Зяленскі на Эканамічным форуме ў Давосе заявіў, што вайны б не было, калі б свет раней увёў санкцыі

23.05.2022 17:39
 У цяперашні час абмежаванні ў дачыненні Расіі недастатковыя.