Беларуская Служба

У канцы траўня беспрацоўе ў Польшчы склала 5,1 працэнта

24.06.2022 14:56
Сітуацыя на рынку працы добрая, нягледзячы на вялікі прыток замежных работнікаў, у тым ліку бежанцаў з Украіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што ў канцы траўня беспрацоўе ў Польшчы склала 5,1 працэнта. Гэта на 0,1 працэнтнага пункта менш, чым у красавіку.

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк заявіў, што ў бліжэйшыя месяцы далейшага падзення беспрацоўя не будзе. Ён нагадаў, што ў другім паўгоддзі варта чакаць запаволення эканомікі, якое можа спыніць зніжэнне беспрацоўя.

Пётр Буяк адзначыў, што сітуацыя на рынку працы добрая, нягледзячы на вялікі прыток замежных работнікаў, у тым ліку бежанцаў з Украіны. Эканаміст падкрэсліў, што колькасць вакансій у эканоміцы знаходзіцца на вельмі высокім узроўні, таму не чакае росту беспрацоўя ў бліжэйшыя кварталы.

Самае нізкае беспрацоўе ў траўні было ў Вялікапольскім ваяводстве, дзе яно склала 2,8 працэнта. Найбольшае– на ўзроўні 7,9% – зафіксаваны ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве.

ав

Польскія ўлады падрыхтавалі пакет падтрымкі для грамадзян, якія абаграваюць дамы вугалем

14.06.2022 11:45
Унутраная здабыча энергетычнага вугалю ў Польшчы сёлета павінна павялічыцца, прыкладна, на 1,5 мільёна тон, запэўніваюць улады.