Беларуская Служба

У Польшчы стварылі супрацьдронавую сістэму Hawk

26.06.2022 20:36
Кампанія Hertz New Technologies нядаўна прадала такую сістэму, сярод іншага, Узброенным Сілам Мексікі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Польскія інжынеры распрацавалі сістэму Hawk, галоўнае прызначэнне якой – гэта выяўленне і знішчэнне беспілотных лятальных апаратаў праціўніка. Кампанія Hertz New Technologies з Зялёнай Гуры стварыла сістэму, якая дазваляе абясшкоджваць падазроныя беспілотнікі яшчэ да таго, як яны патрапяць у абараняемую зону.

Кіраўнік кампаніі Зыгмунт Рафал Тшаскоўскі растлумачыў, што сістэма Hawk дазваляе адсочваць варожыя дроны, захопліваць іх, апускаць на зямлю і знішчаць:

- У аснове сістэмы ляжыць шматузроўневае выяўленне, то-бок адсочванне з выкарыстаннем радараў і радыёлакацыйных сістэм. Дзякуючы гэтаму можна адсачыць варожы лятаючы аб'ект або групу беспілотнікаў да таго, як яны дасягнуць закрытай зоны. Каб нейтралізаваць беспілотныя лятальныя апараты, Hawk выкарыстоўвае, сярод іншага, прыладу з радыусам дзеяння ў паўтара кіламетра.

Ручной нейтралізатар сістэмы Hawk – гэта лёгкая і мабільная тэхніка, якая дазваляе хутка рэагаваць на варожыя дроны. Hawk выкарыстоўваецца для абароны крытычнай інфраструктуры, такі як электрастанцыі, шахты і марскія парты. Кампанія Hertz New Technologies нядаўна прадала такую сістэму, сярод іншага, Узброенным Сілам Мексікі.

iar/эж

Міністр абароны Украіны хваліць польскую тэхніку, якая ўдзельнічае ў вайне з Расіяй

20.05.2022 15:01
Warmate – гэта сямейства невялікіх беспілотнікаў, абсталяваных баявымі зарадамі. Яны знішчаюць мэты, трапляючы ў дакладна абраныя месцы.

Тысячы «Пяруноў» паступяць на ўзбраенне польскай арміі

23.06.2022 12:16
ПЗРК «Пярун» можа паражаць мэты на адлегласці ад 400 м да 6,5 км і на вышыні ад 10 м да 4 км, а сярэдняя хуткасць снарада – 560 м/с.