Беларуская Служба

Спікер Сэйму і міністр нацыянальнай абароны Польшчы сустрэліся з жаўнерамі на польска-беларускай мяжы

27.06.2022 14:55
Польшча сёння можа ганарыцца сваімі жаўнерамі, казала Эльжбета Вітэк.
Эльжбета Вітэк PAP/Artur Reszko

Яна падкрэсліла, што дзейнасць кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» у сферы ўмацавання польскага войска сёння з'яўляецца прыярытэтным пытаннем.

Падчас наведвання ваеннай базы ў Новай Луцы каля вадасховішча Семяноўка Эльжбета Вітэк нагадала, што міграцыйны крызіс працягваецца:
-Складваецца ўражанне, што з моманту выбуху вайны ва Украіне мы забылі, што мы надалей маем дачыненні са спробамі сілавога перасячэння польска-беларускай мяжы. У мінулым годзе такіх спробаў было больш за 44 тысячы. Сёлета – 6 тысяч. Польскія жаўнеры тут вельмі патрэбныя. Яны будавалі дарогі, часовую агароджу, дапамагаюць жыхарам. Яны разумеюць, якая адказнасць на іх ляжыць.

Эльжбета Вітэк падкрэсліла, што польскія жаўнеры нясуць службу ва ўмовах рэальнай небяспекі з-за сітуацыі за ўсходняй мяжой. Яна таксама падзякавала салдатам за эфектыўную службу.

У нядзелю 13 замежнікаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

27.06.2022 10:00
Гэта былі грамадзяне Конга, Сірыі і Емена, гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы за мінулы дзень.