Беларуская Служба

У першым квартале значна павялічылася колькасць замежнікаў, якія наведваюць Польшчу

29.06.2022 18:45
Памежны рух (з Польшчы і ў Польшчу) павялічыўся на 18,5 мільёна ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jackmac34/CC0 Public Domain

У першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць у Польшчу, значна павялічылася. Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у гэты час назіраўся рост памежнага руху замежнікаў на 55,6 працэнта, а палякаў – на 48,5 працэнта.

Кошт тавараў і паслуг, набытых у гэты перыяд замежнікамі ў Польшчы і палякамі за мяжой, быў вышэйшы, чым у першым квартале 2021 года, на 60,9 працэнта і 78,6 працэнта адпаведна.

Са студзеня па сакавік польскія памежныя кантралёры аформілі 53,8 мільёна падарожнікаў, у тым ліку 57,8 працэнта замежнікаў і 42,2 працэнта палякаў.

Памежны рух (з Польшчы і ў Польшчу) павялічыўся на 18, 5 мільёна ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У параўнанні з папярэднім кварталам агульная колькасць аформленых памежнікамі чалавек вырасла на 4,3 працэнта.

Найбольшы рух фіксаваўся на памежных пераходах з Германіяй (52,2 працэнта). Далей ідуць Чэхія (22,9 працэнта), Славакія (11,8 працэнта), Украіна (8,8 працэнта), Літва (3,2 працэнта), Беларусь (1,1 працэнта) і Расія (0,1 працэнта).

IAR /аз

Памежная служба: Учора ў Польшчу прыбылi 21 тысяча 400 бежанцаў з Украіны

29.06.2022 10:44
З 24 лютага, гэта значыць з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у Польшчу прыбылі 4 мільёны 408 тысяч грамадзян Украіны.