Беларуская Служба

Польскі прэм'ер: першым акордам расійскай агрэсіі ва Украіне стала атака Лукашэнкі на польскую мяжу

30.06.2022 12:18
Кіраўнік польскага ўраду разам з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ўдзельнічаў у брыфінгу са штабам Памежнай аховы і прадстаўнікамі будаўнікоў агароджы на польска-беларускай мяжы.
Ілюстрацыйны здымак PAP/Artur Reszko

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што першым акордам вайны, якая працягваецца ва Украіне, стаў напад рэжыму Лукашэнкі на польскую мяжу з Беларуссю.

Матэвуш Маравецкі заявіў, што напад заключаўся ў праверцы ўсходняй мяжы Еўрасаюза Лукашэнкам і, як сказаў прэм'ер, яго кіраўніком Уладзімірам Пуціным.

- Гэта палягала на прывозе  ды заахвочванні прыязджаць на тэрыторыю Беларусі мігрантаў  з Блізкага Усходу, у большасці мусульман. Потым гэтых мігрантаў беларускія памежнікі выштурхоўвалі на тэрыторыю Польшчы. Ужо тады наша Памежная ахова, нашы жаўнеры ды паліцыя абаранілі нашу мяжу, а пазней сітуацыя развілася яшчэ больш трагічна.

Агароджа на мяжы з Беларуссю складае амаль 170 кіламетраў. Работы па ўзвядзенні сталёвага плоту завяршаюцца, але ў пагранведамстве падкрэсліваюць, што цалкам агароджа вышынёй 5,5 метра будзе завершана пасля ўстаноўкі электронных сістэм аховы і маніторынгу мяжы. Кошт будаўніцтва агароджы складае 1,5 мільярда злотых.

ПР/юл