Беларуская Служба

Старшыня кіроўнай партыі Польшчы: У Беларусі недастаткова ўнутраных сілаў, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі

03.07.2022 09:32
Яраслаў Качыньскі сказаў, што змены ў Беларусі могуць адбыцца праз змены на міжнароднай арэне.
.
Я.Качыньскі PAP/Artur Reszko

Старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» ацаніў, што сёння ў Беларусі недастаткова ўнутраных сілаў, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі. Падчас сустрэчы з жыхарамі Бельска Падляскага Яраслаў Качыньскі сказаў, што змены ў Беларусі могуць адбыцца праз змены на міжнароднай арэне:

-Магчыма, у Еўропе будзе кшталтавацца новая геапалітычная сістэма. У рамках яе, магчыма, наступяць змены ў Беларусі. Я бы вельмі гэтага хацеў. Аднак, я не магу гэта гарантаваць, паколькі справа лёсу вайны ва Украіне ў гэты момант невядомыя.

Украінская выведка паведаміла пра вучэнні мабілізацыйнага патэнцыялу ў памежных з Украінай раёнах Беларусі. У суботу мэр Львова заявіў аб падрыхтоўцы планаў дзеянняў на выпадак нападу з тэрыторыі Беларусі на захад Украіны. Дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, у сваю чаргу, называе магчымы ўдзел беларускага войска ў вайне спекуляцыямі.

ав