Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

05.07.2022 14:25
Раней Святлана Ціханоўская наведала офіс фонду «Беларускі дом».
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дудафота: PAP/Piotr Nowak

Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую ў Бельведэрскім палацы, паведаміла канцылярыя прэм’ер-міністра ў Twitter. Тэмы перамоваў палітыкаў – сітуацыя ў Беларусі і падтрымка рэжымам Лукашэнкі Расіі ў канфлікце з Украінай, а таксама пытанне зняволеных у Беларусі палякаў.

Раней Святлана Ціханоўская наведала офіс фонду «Беларускі дом», дзе праходзіла нарада на тэму рэжыму Лукашэнкі і нападу Расіі на Украіну. Ціханоўская заявіла, што закрыццё польскіх школ на Гродзеншчыне – гэта помста Польшчы з боку рэжыму за падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Яна таксама паведаміла, што ў жніўні плануецца правесці Беларускі кангрэс – сустрэчу арганізацыяў і актывістаў, якія працуюць у карысць дэмакратызацыі Беларусі і правядзення свабодных, справядлівых выбараў у краіне.

IAR PR/нг