Беларуская Служба

Пацярпелыя ў аўтакатастрофе ў Харватыі дастаўленыя ў Варшаву

07.08.2022 13:26
Wypadek polskiego autokaru w Chorwacji.
Wypadek polskiego autokaru w Chorwacji.PAP/PIXSELL

Місія з пацярпелымі ў катастрофе ў Харватыі прызямлілася ў Варшаве – паведаміў намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz). Ён дадаў, што пацыенты пастаянна знаходзяцца пад наглядам лекараў і псіхолагаў.

Учора ў Харватыю прыляцела дэлегацыя польскіх уладаў: міністар аховы здароўя Адам Нядзельскі і намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач. Разам з імі ляцелі фельчары, медыкі і псіхолагі. На зваротным шляху ў Варшаву дэлегацыя ўзяла чатырох пацярпелых у аўтакатастрофе ў Харватыі.

Аварыя адбылася ўчора пад Заграбам. У аўтобусе ехалі 42 пасажыры і два кіроўцы. Пілігрымка вырушыла пазаўчора з Чэнстаховы і накіравалася ў санктуарый у Медзугор'е ў Босніі. У выніку катастрофы загінулі 12 чалавек, больш за 30 атрымалі раненні. Пацярпелых даставілі ў бальніцы ў Заграбе, Вараждзіне і Чакаўцы.

IAR /вх