Беларуская Служба

Рыбалт пра блакаванне сайта Польскага радыё: Рэжым Лукашэнкі будзе рабіць усё, каб адрэзаць грамадства ад свабодных СМІ

07.08.2022 16:35
Матэрыялы Беларускай службы Польскага радыё з тэрыторыі Беларусі даступныя праз VPN, а таксама на радыёхвалях.
Polskie Radio
Polskie RadioCezary Piwowarski/Polskie Radio

У Беларусі заблакаваны доступ да парталу Польскага радыё polskieradio.pl. У канцы ліпеня ўлады Беларусі прызналі сайт Польскага радыё «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Матэрыялы Беларускай службы Польскага радыё даступныя ў Беларусі праз VPN, а таксама на радыёхвалях.

Дырэктар Польскага радыё для замежжа Анджэй Рыбалт падкрэслівае, што гэта чарговы акт барацьбы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі са свабоднымі СМІ.

«Рэжым Лукашэнкі будзе рабіць усё, каб адрэзаць тую частку беларускага грамадства, якая хоча ведаць, як выглядае свет, ад свабодных СМІ. Рэжым Лукашэнкі цалкам падпарадкаваны спецслужбам Расійскай Федэрацыі, Лукашэнка цалкам залежны ад Пуціна, таму сайт Польскага радыё выступае супраць інфармацыйнай стратэгіі Мінска», – тлумачыць Рыбалт.

Дырэктар Польскага радыё для замежжа дадае, што кантэнт, прадстаўлены на партале polskieradio.pl, небяспечны для рэжыму Лукашэнкі.

«Змест тычыўся змагання вольнага свету з «рускім мірам». Рэжым Лукашэнкі спрабуе не дапусціць пранікнення інфармацыі пра падзеі ў свеце, а таксама пра тое, як цяперашняя палітыка Лукашэнкі ўспрымаецца беларускім грамадствам,», – зазначае ён.

IAR / вх

Дырэктар Польскага радыё для замежжа Анджэй Рыбалт: Журналістка Ірына Слаўнікава - голас беларускай грамадзянскай супольнасці

04.08.2022 15:10

У Беларусі заблакавалі доступ да партала Польскага радыё Polskieradio.pl

07.08.2022 11:12
Матэрыялы Беларускай службы застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.