Беларуская Служба

Амбасадар ЗША ў Польшчы: Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабодную і дэмакратычную Беларусь

09.08.2022 18:17
«ЗША сталі на бок тых, хто патрабуе захавання правоў чалавека ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій у Беларусі».
   ,  2020 .
Брутальныя затрыманні ў Беларусі, жнівень 2020 г. Брутальныя затрыманні ў Беларусі, жнівень 2020 г.Foto: PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі напісаў, што яго краіна падтрымлівае свабодную і дэмакратычную Беларусь. 9 жніўня мінае два гады пасля сфальсіфікаваных уладамі прэзідэнцкіх выбараў і выкліканымі гэтым самымі буйнымі ў гісторыі краіны пратэстамі. Амерыканскі дыпламант прымеркаваў гэтай нагодзе допіс у Twitter.

«Нядаўна я размаўляў з тэлеканалам «Белсат», каб выказаць падтрымку ЗША свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. ЗША сталі на бок тых, хто патрабуе захавання правоў чалавека ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій у Беларусі, у тым ліку зняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай».

Журналістка тэлеканалу нядаўна была асуджана беларускім судом да пяці гадоў калоніі нібыта за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Паводле БАЖ, у Беларусі за кратамі знаходзіцца 30 супрацоўнікаў незалежных СМІ.

iar/эж

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

МЗС Польшчы: Незалежная Беларусь – гэта нацыянальныя інтарэсы Польшчы

09.08.2022 12:12
 У другую гадавіну трагічных падзей жніўня 2020 г. у Варшаве адкрылася выстава «Бел-чырвона-белы».

Са жніўня 2020 году колькасць палітвязняў павялічылася амаль у 50 разоў

09.08.2022 13:26
З дня выбараў усе 730 дзён беларусы пакутуюць ад рэпрэсій.