Беларуская Служба

У Польшчы легальна працуе больш за мільён замежнікаў. Беларусаў - 91 тысяча

10.08.2022 11:21
Найбольшую групу складаюць грамадзяне Украіны, за імі ідуць беларусы і грузіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць людзей, якія ў сваёй заяве на пенсійнае страхаванне і страхаванне па інваліднасці ўказалі не польскае грамадзянства, перавысіла мільён. – Гэта азначае, што ў Польшчы легальна працуе больш за мільён замежнікаў – тлумачыць міністр сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг. Найбольшую групу складаюць грамадзяне Украіны, за імі ідуць беларусы і грузіны.

Самая шматлікая група – грамадзяне Украіны, іх 735,8 тысячы. Беларусы апынуліся на другім месцы – 91,2 тысячы. Трэція па колькасці – грамадзяне Грузіі – 29,1 тысячы, пералічвае міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг.

У канцы ліпеня ў Польшчы было занята амаль 736 тысяч украінцаў. Толькі па спрошчаным парадку працаўладкавання грамадзян Украіны ў Польшчы знайшлі працу амаль 390 тысяч чалавек.

«У параўнанні з колькасцю грамадзянаў Украіны, зарэгістраваных у якасці беспрацоўных – 17 тысяч – мы бачым, што ў пераважнай большасці жадаючых працаваць з гэтым няма праблем. Рынак працы адкрыты для іх, многія галіны здолелі запоўніць прабелы, якія існавалі на працягу доўгага часу», – адзначыла міністр Марлена Малёнг.

Пры гэтым грамадзяне Украіны гадамі былі на рынку працы ў Польшчы. У 2012-2017 гадах было выдадзена больш за 5,3 мільёна дазволаў на легалізацыю працы замежніка, прычым у асноўным – больш за 3 мільёны – для грамадзян Украіны. У 2018-2022 гадах было выдадзена больш за 9,7 млн дазволаў, у тым ліку 8,2 млн для грамадзян Украіны.

ав

На кірмашы св.Яцэка збіраюць грошы для вучняў з Польшчы і Украіны

10.08.2022 09:33
Падчас кірмашу будуць працаваць стэнды з кнігамі, вырабамі народных промыслаў, антыкварная крама і дабрачыннае кафэ.