Беларуская Служба

У Гдыні адкрылася выстава прысвечаная генералу Андэрсу

11.08.2022 18:35
Калі б не арганізацыя войска Андэрса, тысячы людзей не ўратаваліся з ГУЛАГ-у.
Gen. Władysław Anders wśród polskich żołnierzy
Gen. Władysław Anders wśród polskich żołnierzyFoto: Archiwum Fotograficzne Tadeusza Szumańskiego / NAC

«Доўгая дарога» — так называецца выстава пад адкрытым небам, якая адкрылася сёння ў Гдыні.

«На табліцах можна будзе прачытаць пра гісторыю Арміі Андэрса і пабачыць архіўныя здымкі», — распавяла куратар выставы Дарота Лекка.

«Гэта гісторыя зыходу ХХ стагоддзя. Столькі тысяч людзей, выратаваных з ГУЛАГаў, з лагераў. Людзі, якія, калі б не арганізацыя гэтага войска, засталіся б і ведалі б, што ў іх няма шанцу выратавацца там у ГУЛАГах, якія стварылі свабодную частку радзімы», — сказала Дарота Лекка.

У адкрыцці выставы, якая прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння генерала Уладзіслава Андэрса, узяла ўдзел яго дачка Анна Марыя Андэрс.

Выстава адкрылася а 18 гадзіне на гарадской прыстані, уваход вольны.

ПР/юл