Беларуская Служба

Нізкія цэны прыцягваюць чэхаў на пакупкі ў Польшчу

11.08.2022 16:43
Чэхі ахвотна едуць у Польшчу на закупы, асабліва прывабныя для іх цэны на бензін і прадукты харчавання.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com/Tupungatol

Кожны візіт - гэта ашчаднасць, кажуць чэхі ў памежных гарадах.

Вацлаў і Яна распавялі PAP, што прыязджаюць на польскі бок мяжы з вясны, калі польскія ўлады знізілі ПДВ на многія прадукты.

«Казалі, што зніжкі скончацца ў ліпені, але палякі працягнулі тэрмін дзеяння льгот. Мы яшчэ можам тут рабіць пакупкі», — падкрэсліваюць яны.

У сацыяльных сетках існуюць спецыяльныя групы, якія падказваюць, дзе таней купіць будаўнічыя матэрыялы, вопратку, вокны, корм для хатніх жывёл. У інтэрнэце можна знайсці дакладныя карты, якія паказваюць, колькі каштуе паліва ў Польшчы.

У памежным горадзе Багумін, на поўнач ад Остравы, польскія ўладальнікі аўтазаправачных станцый ведаюць, што пра чэшскага пакупніка трэба клапаціцца, і ўвялі магчымасць аплаты за запраўку чэшскімі кронамі. Цэны на цыгарэты - дадатковы стымул. Нават, калі набываць на запраўках, а не ў крамах.

Кошты лічаць не толькі чэшскія спажыўцы. Вядомы ў Празе эканаміст Лукаш Кованда падлічыў, што падаўжэнне льготы на ПДВ у Польшчы азначае для чэхаў ашчаднасць  каля 150 злотых за адну паездку. Для многіх з іх час, прысвечаны паездцы і шопінгу, складае ўсяго 20 хвілін. Так застанецца да канца года, падкрэсліў эканаміст у чэшскіх СМІ.

(PAP)/юл