Беларуская Служба

Польскі генерал: Атачэнне Запарожскай АЕС павінна быць абвешачна экстэрытарыяльным

12.08.2022 17:03
Былы камандуючы спецпадраздзялення GROM генерал Раман Полька (Roman Polko) лічыць, што Запарожскую АЭС трэба цалкам выключыць з баявых дзеянняў.
Gen. Roman Polko:
Gen. Roman Polko: Polskie Radio

Як ён падкрэсліў, што расіяне, абстрэльваючы электрастанцыю, ствараюць пагрозу не толькі для Украіны, але і для сябе, і для значнай часткі Еўропы.

Генерал Раман Полька лічыць, што на электрастанцыі павінны размясціцца міжнародныя сілы. Як ён адзначыў, згоды на баявыя дзеянні блізка яе і быць не можа:

- Атачэнне Запарожскай АЕС павінна быць абвешачна экстэрытарыяльным. Там павінны знаходзіцца міжнародныя арганізацыі і нельга дазволіць, каб на гэтай тэрыторыі вяліся якія-небудзь баі.

Апошнімі днямі расіяне зноў абстралялі Запарожскую АЭС. Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі лічыць, што непасрэднай пагрозы атамнай бяспецы няма, але ў той жа час хоча накіраваць на месца групу экспертаў для праверкі.

Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі падкрэсліў, што сітуацыя на электрастанцыі сур'ёзная, і заклікаў спыніць баі каля станцыі.

Улады Украіны звярнуліся ў МАГАТЭ і ААН з просьбай стварыць адмысловую міжнародную камісію, якая будзе кантраляваць сітуацыю на АЭС.

IAR/яс