Беларуская Служба

За атручаную Одэр звольненыя кіраўнікі «Польскіх водаў» і Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя

12.08.2022 19:12
 «Dінаватых у гэтым скандале, у гэтым экалагічна буйным злачынстве мы хочам знайсці і пакараць максімальна жорстка».
Экалагічная катастрофа на ОдэрыPAP/Lech Muszyński

«Я вырашыў неадкладна адправіць у адстаўку кіраўніка «Польскіх водаў» Пшэмыслава Дацу і кіраўніка Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя Міхала Містрака, паведаміў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. Ён ацаніў, што сітуацыю з Одэрам «нельга было ніяк прадбачыць, але рэакцыя адпаведных службаў, безумоўна, магла быць больш больш хуткай».

«Сітуацыя, звязаная з атручаннем адной з найбуйнейшых польскіх рэк – Одэра, за паўтара дзясятка гадзін стала найважнейшай тэмай грамадскай дыскусіі», – напісаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Facebook у пятніцу. Ён у тым ліку ацаніў, што «вінаватых у гэтым скандале, у гэтым экалагічна буйным злачынстве мы хочам знайсці і пакараць максімальна жорстка», – дадаў ён.

«Мы яшчэ не на 100% выявілі прычыны і крыніцы атручвання, але, несумненна, зараз мы маем справу з адным з самых сурʼёзных забруджанняў навакольнага асяроддзя», – напісаў прэмʼер-міністр.

яс